Новости Могилёва

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Магілёў

Фестываль беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! пройдзе ў Магiлёве
Фестываль беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! пройдзе ў Магiлёве

Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! запрашае усіх рэкламістаў, якія працуюць у Магілеве ці Магілёўскай вобласці, узяць удзел у праграме семінараў і прэзентацый, прысвечанай вынікам сёлетняга Фестывалю і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі.

Мерапрыемства разлічанае на спецыялістаў у галіне медыяў і камунікацыі, прадстаўнікоў рэкламных агенцтваў, дызайн-студый, СМІ, аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў.

Асноўная мэта – заахвоціць прадстаўнікоў рэкламнага бізнэсу Магілёўскай вобласці да ўдзелу ў Фестывалі і ўвогуле звярнуць іх увагу на тое, што рэклама на беларускай мове можа быць цікавай, крэатыўнай і сучаснай.

Праграма ужо прайшла у г. Гродна 13 кастрычніка і прадэманстравала зацікаўленасць з боку яе удзельнікаў. Прэзентацыя, акрамя Гродна і Магілёва, пройдзе яшчэ у Брэсце.

- Рост колькасці ўдзельнікаў удвая і рост заявак амаль у тры разы за адзін год – вельмі добры паказчык, – кажа Алена Макоўская, адзін з арганізатараў Фестывалю, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!». – Падчас падрыхтоўкі Другога фестывалю вялікую зацікаўленасць выказалі рэгіянальныя рэкламісты. Але не ўсе здолелі даехаць да сталіцы. Менавіта таму мы вырашылі зрабіць серыю прэзентацый у рэгіёнах – каб людзі маглі абмеркаваць актуальныя пытанні беларускай рэкламы «не адыходзячы ад касы».

У наступным годзе Фестываль пройдзе ўжо трэці раз, і арганізатары чакаюць шмат работ ад рэгіянальных прадстаўнікоў рэкламнай галіны ў намінацыях і конкурсах.

- Мы упэўненыя, што рэгіянальныя рэкламісты робяць шмат работ на беларускай мове, але яны з розных прычынаў не бачныя сярод прадстаўнікоў прафесійнай суполкі, таму і вырашылі падрабязна расказаць пра Фестываль, – азначае Сяргей Скараход, кіраўнік праекту Marketing.by. – Акрамя гэтага, трэба ўпэўніць рэкламістаў, якія жадаюць рабіць свае работы на беларускай мове, што яны могуць паспрабаваць свае сілы ў розных конкурсах, якія ладзяцца аргкамітэтам падчас падрыхтоўкі Фестывалю.

Са сваімі прэзентацыямі выступяць: Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекту Marketing.by (прэзентацыя Фестывалю AD.NAK!, работ яго пераможцаў, а таксама пераможцаў найбольш вядомых сусветных фестываляў рэкламы гэтага года), Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM (майстар-клас «Сучасныя трэнды і тэхналогіі пабудовы камунікацыі ў рэкламе і маркетынгу») а таксама Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» (прэзентацыя брэнда і ўнікальных праектаў кампаніі).

Праграма адбудзецца 3 лістапада у канферэнц-зале гасцініцы «Магілёў» па адрасе пр-т Міра, 6. Колькасць удзельнікаў – да 50 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ.

ПРАГРАМА

13.00-14.00 - Прэзентацыя Фестывалю AD.NAK! і прагляд работ пераможцаў.
14.00-15.00 - Майстар-клас «Сучасныя трэнды і тэхналогіі пабудавання каммунікацыі ў рэкламе і маркетынгу». Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM.
15.00-15.15 - Кава-брэйк.
15.15-16.15 - Прэзентацыя лепшых рэкламных работ – пераможцаў найвядомейшых сусветных фестываляў 2011 года. Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекта Marketing.by.
16.15-17.00 - Прэзентацыя брэнда і ўнікальных праектаў кампаніі «Будзьма беларусамі!» (працягласць – 40 хвілін). Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
17.00–18.00 - Келіх шампанскага, нефармальныя зносіны.

Пра Фестываль

AD.NAK! – гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнага грамадства ў галіне рэкламы, маркетынгу і PR, а яго галоўная мэта – звярнуць увагу прафесійных удзельнікаў рэкламнага рынку, а таксама грамадства Беларусі на рэкламу і іншыя сродкі маркетынгавых камунікацый, выкананых на беларускай мове.

Галоўная адметнасць другога Фестывалю – звярнуць значную ўвагу на работы, скіраваныя на прасоўванне розных культурніцкіх праектаў, якія былі створаныя і прасоўваліся да сваёй аўдыторыі маркетынгавымі інструментамі і шляхамі.

Сёлета Фестываль прайшоў ужо другі раз. У гэтым годзе было атрымана 272 заяўкі ад больш чым 100 удзельнікаў! Праграма фестывалю складалася з 11 намінацый і 5 конкурсаў.

Усе пытанні наконт удзелу можна дасылаць прадстаўніку аргкамітэту Фестывалю па Магілёўскай вобласці Зміцеру Антончыку (тэл: +375 29 102-6870, е-mail: adnak@marketing.by). альбо кіраўніку праекту Marketing.by Сяргею Скараходу (тэл.: +375 29 755-1434, 177-0121, 25 978-9787, e-mail: ss@marketing.by).

27.10.2011 12:55
Отправить новость в:
Код для вставки в блог:
LiveJournal
<a href="http://222.by/festyval-belaruskamo-nai-reklamy-kamun-katsy-adnak-edze-mag-le" class="active">Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Магілёў</a>
Я.ру
<a href="http://222.by/festyval-belaruskamo-nai-reklamy-kamun-katsy-adnak-edze-mag-le" class="active">Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Магілёў</a>
Liveinternet.ru
<a href="http://222.by/festyval-belaruskamo-nai-reklamy-kamun-katsy-adnak-edze-mag-le" class="active">Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Магілёў</a>

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
           ____                ____           _  _   
_ _ / ___| _ __ ___ / ___| __ _ | || |
| | | | | | _ | '_ ` _ \ | | / _` | | || |_
| |_| | | |_| | | | | | | | | |___ | (_| | |__ _|
\__, | \____| |_| |_| |_| \____| \__, | |_|
|___/ |___/
Введите код, изображенный в стиле ASCII-арт.