Новости Могилева
Фестиваль AD.NAK! приглашает на бесплатную образовательную программу
Аргкамітэт Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! прэзентуе адукацыйную праграму Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 27 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB). Адукацыйная праграма сёлетняга Фестывалю будзе яшчэ больш цікавай і насычанай. У гэтым годзе ў ёй возьме удзел творчы дырэктар агенцтва PARTY (Японія) Qanta Shimizu.
Нагадаем, што удзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба прайсці рэгістрацыю на сайце: “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.
Праграма Фестывалю AD.NAK! на 27 чэрвеня
9.00-9.45
Рэгістрацыя ўдзельнікаў на адукацыйную праграму
9.45-10.00
Афіцыйнае адкрыццё Фестывалю
10.00-10.45
Святлана Шапарава, дырэктар HeadHunter Беларусь, праект RABOTA.TUT.BY.
Тэма: “Каму патрэбны крэатыў, або Як знайсці працу былому студэнту”.
10.45-11.30
Дар’я Каткоўская, вядучы юрыст кампаніі “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”, сябра журы Фестывалю.
Тэма: “Новая рэдакцыя закона аб рэкламе: на табе!”
11.30-12.15
Сяргей Сахараў, Мікола Шакель, Ксенія Казакова, творчы калектыў рэкламнага агенцтва "Францыск-група".
Тэма: "Інфаграфіка як новая мода: замежны і беларускі вопыт візуалізацыі лічбаў".
Пра што: Мы раскажам, адкуль з'явілася інфаграфіка і як яна развівалася ў свеце і ў Беларусі. Паспрабуем адказаць на пытанне, чаму яе модна выкарыстоўваць і як насамрэч зрабіць лічбы і факты зразумелымі. А таксама адкажам на пытанні, дзе заканчваецца матэматыка і пачынаецца творчасць на канкрэтных кейсах.
12.15-13.00
Захар Шлімакоў, арт-дырэктар інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic, сябра журы Фестывалю.
Тэма: “Digital Love: апошнія трэнды ў digital-сферы”.
13.00-14.00
Васіль Андрэеў, партнёр кампаніі 495Design (Беларусь, Расія), сябра журы Фестывалю.
Тэма: Бліц-дыскусія аб важнасці ці няважнасці выкарыстання ў дызайне ўпакоўкі мовы, прызнанай дзяржаўнай.
14.00-15.00
Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва Forte Grey (Беларусь), сябра журы Фестывалю.
Тэма: “Лісты з-пад шыбеніцы” (Што рабiць, калi застаецца не вельмi шмат часу да пакарання).
15.00-17.00
Qanta Shimizu, творчы дырэктар агенцтва PARTY (Японія).
Тэма: “From Nippon to Global (Ад японскага да глабальнага)”.
17.00-18.00
Прэс-канферэнцыя з удзелам сябраў журы і партнёраў Фестывалю.
17.30-18.00
Збор гасцей на цырымонію узнагароджання
18.00-18.30
Урачыстае адкрыццё цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў
18.30-23.00
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
Тым, хто зарэгістраваўся ў якасці ўдзельніка Фестывалю і падаў свае працы ў конкурсную праграму, рэгістравацца дадаткова на адукацыйную праграму НЕ ТРЭБА.
Па пытаннях удзелу ў Фестывалі звяртайцеся ў аргкамітэт па тэлефонах:
+375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.
vera29121986