Новости Могилёва
Biленскi мост з'явiўся ў Магiлёве
Новую назву атрымаў мост праз Дубравенку, што па вулiцы Лазарэнкі – зараз ён будзе называцца Вiленскiм. З прапановай даць масту такую назву да мэра Магiлёва звярнулася Магілёўская гарадская суполка Таварыства беларускай мовы.
Лiст сабраў 47 подпiсаў жыхароў Магiлёва. I гарвыканкам пайшоў насустрач: на пасяджэннi камiсii па тапанiмiцы i ўвекавечаннi гiстарычнай і культурнай спадчыны Магiлёва, якое прайшло 20 траўня 2011 года, было прынята адпаведнае рашэнне. Па каментар партал 222.by звярнуўся да старшынi Магілёўскай гарадской суполкi ТБМ Алега Дзьячкова.
- Цяпер па ўсёй Беларусi ёсць такая тэндэнцыя: у мястэчках, гарадах, райцэнтрах вяртаюцца гiстарычныя назвы. У нас, як вы ведаеце, колькі гадоў таму вярнулi гiстарычную назву частцы вулiцы Вiленскай: цяпер ад Дубравенкi гэта вулiца Вiленская, а далей ужо – Лазарэнкi. Там не так даўно пабудавалi новы мост, якi, на жаль, знiшчыў гiстарычны ландшафт старадаўняй Вiленскай. Гiстарычных будынкаў па Вiленскай, якiх некалькi штук засталося, цяпер зусiм нябачна. Каб гэтая назва засталася ў памяцi людзей, каб яна ўпрыгожвала наш горад, бо гiстарычная тапанiмiка – гэта таксама помнiкi нашай нацыянальнай культуры, мы вырашылi прапанаваць уладам даць масту назву Вiленскi.
- Цi плануеце вы i далей выступаць з падобнымi iнiцыятывамi?
- Мы ездзiлi ў пачатку гэтага месяца ў мястэчка Ордуць Шклоўскага раёна, адкуль родам паходзiць Анатоль Сербантовiч – таленавiты паэт. На жаль, ён пражыў усяго 30 гадоў - i нават прафесiйныя фiлолагi ў Магiлёве не ведаюць пра гэтага паэта нiчога. У гэтым годзе яму споўнiлася б 70. Мы наведалi яго радзiму i зараз збiраемся выступiць з iнiцыятывай, каб адна з вулiц горада Магiлёва насiла iмя гэтага таленавiтага паэта - вулiца Анатоля Сербантовiча.
| LiveJournal <a href="http://222.by/bilenski-most-payavi-sya-magileve" class="active">Biленскi мост з'явiўся ў Магiлёве</a> |
Я.ру <a href="http://222.by/bilenski-most-payavi-sya-magileve" class="active">Biленскi мост з'явiўся ў Магiлёве</a> |
Liveinternet.ru <a href="http://222.by/bilenski-most-payavi-sya-magileve" class="active">Biленскi мост з'явiўся ў Магiлёве</a> |
Комментарии
Похожие материалы
- ТБМ запрашае ў вандроўку па мясцінах філаматаў-філарэтаў
- Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае рэгіёны!
- Белорусский язык у нас преподают как иностранный
- По прогнозам впереди морозы
- Виталь Рыжков откроет «Дзверы, замкнёныя на ключы»
- Магілёўскі гурт Akute на Тузіне Гітоў
- Узнай друзей на фото. Победители восьмого тура - Валдзіс и Юля
- На складах Могилёва лежит продукции больше, чем на 150 млрд рублей
- Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Магілёў
- Святкуем дзень нараджэння Максіма Багдановіча разам
- Могилёвские таланты в конкурсе “Зорка ўзышла над Беларуссю”
- БАЖ выступила с требованием прекратить преследования могилёвских журналистов
- Ой ты, кветачка яка! Зараз навярне піўка!
- Непридуманные истории от свидетелей событий прошедшей среды, 13 июля
- Могилевчане в 2010 году будут получать 500 долларов в месяц


"Поэт Анатолий Сербантович, уроженец Ордати (1941 года), участник Великой Отечественной войны, — отличился в 1944 году при освобождении Ленинградской области", — с умным видом сообщает нам википедия. Ладно. Ляпы ляпами.
Просветите, пожалуйста. Не тот ли самый Сербантович покончил с собой на тридцатом году жизни?
Пачынице хто - нибудь Пушкински страшны. Баюся ездзиць па ём, ежжу на пяцёрке по шмидтавскаму.
Отправить комментарий