Новости Могилева
Ажиотаж вокруг 92 бензина
У Магілёве другія суткі на заправачных станцыях кампаніі “Беларусьнафта” няма 92-га бэнзіну. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у кампаніі нестае сродкаў, каб разлічыцца з пастаўшчыкамі.
У асяроддзі аўтамабілістаў сцвярджаюць, што сродкі і паліва ёсць, аднак усё робіцца дзеля таго, каб стварыць ажыятаж, а потым узняць цэны. Супрацоўнікі некаторых аўтазаправак раяць кіроўцам запасацца бензінам. Афіцыйныя асобы абвяргаюць чуткі пра падаражэнне і дэфіцыт. Тых, хто разносіць такія чуткі, пагражаюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.