Новости Могилева
Виталь Рыжков откроет «Дзверы, замкнёныя на ключы»
Могилёв – город небольшой. Слишком небольшой, чтобы рождать много хороших поэтов, поэтому хороших поэтов в этом городе единицы. Разных – очень много. Виталь Рыжков – хороший. Это усугубляется ещё и тем, что молодой и даже живой. С момента первого публичного выступления у этого интереснейшего белорусскоязычного автора не было заметных провисов в творчестве – он набирал и набирал обороты, а нам посчастливилось за этим наблюдать. За считанные годы его имя стало известным среди любителей поэзии не только в нашей стране… Пожалуй, как планомерный итог этого движения на днях в столице выходит авторский сборник стихов Виталя Рыжкова. Сегодня он живёт и работает в Минске, но мы не могли не попросить могилёвского автора о беседе и пересеклись с ним на просторах интернета.
- Праляцела ў інтэрнэце вестка, што ў цябе выходзіць аўтарская кніга, зборнік вершаў «Дзверы, замкнёныя на ключы». Якая яна?
- Кніга мае назву «Дзверы, замкнёныя на ключы» — па назве аднаго з тэкстаў, што ў ёй змяшчаюцца. Яна неўзабаве выходзіць у выдавецтве «Логвінаў» — другой па ліку ў запачаткаванай серыі кніг з мультымедыйным матэрыялам: да папяровай версіі дададзены аўдыёдыск з запісамі выбраных вершаў і перакладаў, зрэжысаваны Дзмітрыем Дзмітрыевым. У яе афармленні ўзялі ўдзел два мастакі: беларуска Васіліса Паляніна зрабіла ілюстрацыі да некаторых вершаў, амерыканец Біл Карман давзоліў выкарыстаць свае малюнкі для вокладкі. Як і любая першая кніга, яна, можа быць, дастаткова няроўная: вершы, абраныя для яе, былі напісаныя ў перыяд з 2002 па 2010 год. Па вялікім рахунку, гэта дзве мае кнігі ў адной — не толькі праз наяўнасць аўдыёдадатку: мае вершы падзеленыя на дзве часткі (трэцюю склалі пераклады іншых паэтаў). Першая — вершы, напісаныя ўжо ў Мінску, другая — тое, што не раз чулі ў Магілёве, а трэцяя — харошыя паэты ў маіх перакладах (Сяргій Жадан, Гага Нахуцрышвілі, Рышард Крыніцкі, Уістан Х’ю Одэн ды іншыя).
- А чым матываванае ўключэнне ў кнігу блоку перакладаў? Здавалася б, першая аўтарская кніга… Не было жадання выдаць больш сваіх рэчаў?
- Усё проста: калі ты не толькі паэт, але і перакладчык, ты і друкуеш не толькі ўласныя вершы, але і пераклады. З уласнага матэрыялу, сабранага за восем гадоў, было выбрана для кнігі каля паловы — 35 тэкстаў, толькі найлепшае; не варта паддавацца кепскай тэндэнцыі публікаваць у кнігах сваю кожную патрэбу распісаць асадку! (смяецца)
- А з якой мэтай зроблены мультымедыйны дадатак? Ці моцна адаб'ецца яго наяўнасць на цане кнігі? І калі пайшла пра гэта гаворка, ці могуць магілёўцы разлічваць набыць выданне ў магілёўскіх крамах і колькі грошай ім для гэтага спатрэбіцца?
- Час не стаіць на месцы: аўдыёкнігі ўжо даўно занялі сваю нішу сярод спажыўцоў літаратуры. Не паглыбляючыся асабліва ва ўсе “за” і “супраць”, скажу, што лепей так, чым аніяк. Як у аўтара, што даволі шмат выступае ўжывую з вершамі і перакладамі, у мяне абсалютна не было ваганняў — быць альбо не быць дыску пасля паступлення прапановы. Істотнага павелічэння цаны дыск не стварае, бо каштуе літаральна каля 10% ад агульнай сумы. Што да магілёўскіх і ўвогуле беларускіх кнігарняў, тут праблемы: у іх у асноўным трапляюць кнігі толькі "правільных" беларускіх пісьменнікаў — па лінейцы распаўсюду "Белкнігі". Незалежная літаратура ў нас распаўсюджваецца, як марыхуана ў Еўропе — поштай, у незалежных распаўсюднікаў і з рук у рукі на прэзентацыях :).
- Дарэчы, пра прэзентацыі, якімі ў наш час прынята суправаджаць выхад кнігі ў свет. Лагічна выказаць здагадку, што твой выдавец (дарэчы, хто ён?) захоча правесці прэзентацыю ў сталіцы. Ці можам мы разлічваць на прэзентацыю ў Магілёве?
- Я разлічваю прынамсі на дзве-тры прэзентацыі да пачатку лета ў родным горадзе — з падтрымкай музыкаў і паэтаў з Магілёва і Мінска. Ёсць даўнія папярэднія дамоўленасці з рознымі людзьмі… Выдавецтва "Логвінаў" мае смелага выдаўца Ігара Логвінава, які насуперак усяму працягвае займацца сваёй справай — пераважна з сучаснымі беларускімі аўтарамі. Як яму гэта ўдаецца, ніхто не ведае, але ён — Марцін Кухта сучаснай беларускай літаратуры :).
- Ты даволі малады аўтар, аднак вядомы шырока, і твая сольная кніга ўжо ў друку. Ёсць куча паэтаў, якія могуць толькі марыць пра гэта. Дык што гэта — проста ўдача, нечаканы паварот лёсу ці вынік праведзенай працы? Як трэба "стаць" маладому аўтару, каб аднойчы патрымаць у руках сваю кнігу?
- Мне складана даваць нейкія парады — універсальнай формулы тут не можа быць, і гэта добра. Мой шлях самурая, як на мяне, даволі дзіўны і выпадковы. У 2002-м (да гэтага яшчэ гады тры па-руску) я пачаў пісаць па-беларуску так, як умеў і як падабалася найперш мне самому, але ў мяне і думкі не было, што гэта калі-небудзь каму-небудзь спатрэбіцца. Так гэтыя вершы ляжалі сабе ціха-ціха ў маёй памяці да 2005-га, пакуль я ў пэўным сэнсе выпадкова і даволі ўдала не ўзяў удзел у паэтычным конкурсе для пачаткоўцаў... Ты, Цімафей, быў тады ў журы ў гэтым конкурсе, дарэчы, можаш сам апавесці, як ужо я там стаў.)) Тады неяк усё завярцелася-закруцілася — прычым у асноўным неяк па-за маім удзелам, я толькі прыходзіў і чытаў вершы ў розных месцах. Праз год чытаў вершы ўжо ў Мінску, праз два — у Маскве і Кіеве, праз тры — у Вільні. Вядома, за гэта ўсё я ўдзячны добрым людзям, якім падабалася тое, што я пішу. Такім чынам у адзін момант паступіла прапанова выдаць кнігу...
- У Беларусі, калі я правільна разумею, два паралельных літаратурных працэсы: афіцыйны і рэальны. Афіцыйны, падобна, застаўся нам ад саўка, пераняўшы ўсе яго механізмы: чэргі на выданне, саюзы пісьменнікаў і г.д. Нават не ведаю, ці даюць ім пуцёўкі на якія-небудзь пісьменніцкія дачы. А рэальны літаратурны працэс — нейкі стыхійны рух, плынь выводзіць на паверхню нечаканыя для афіцыйнай літаратуры імёны. Не было жадання стаць прызнаным у гэтай "афіцыйнай" літаратуры? Не хацелася мець права разлічваць на дывідэнды ад дзяржавы?
- Так, Беларусь — краіна двух пісьменніцкіх саюзаў. Дзяржаўны пад кіраўніцтвам Чаргінца і недзяржаўны на чале з Алесем Пашкевічам, ёсць яшчэ Беларускі ПЭН-цэнтр і "Полоцкая ветвь". Справядліва будзе заўважыць, што рэальны літаратурны працэс так ці інакш адбываецца па ўсіх франтах — гэта складаны кактэйль па формуле "маем тое, што маем". Ёсць харошыя творцы і рускамоўныя, і беларускамоўныя, і ў дзяржаўным, і ў недзяржаўным саюзах — я б не наважыўся займацца сегрэгацыяй па партыйных упадабаннях, маўляў, хтось займаецца літаратурай, а хтось сядзіць на дачы. У любым разе, я на дадзены момант не з'яўляюся сябрам ніводнай з пералічаных арганізацый і не збіраюся; хоць і зразумела, з якімі з іх я, скажам, салідарны (мая кніга, між іншага, будзе выдадзеная і пры дапамозе ПЭН-цэнтра ў тым ліку) — мая хата не на ўскрайку стаіць, калі казаць пра эстэтычную і грамадзянскую пазіцыі. Недзе з год таму я апынуўся ў кампаніі шведскіх пісьменнікаў — сябраў міжнароднага ПЭН-клуба — сябраў саюза Пашкевіча і сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра, дзе акурат паўстала пытанне пра ўступленне ці неўступленне ў аб'яднанні. (Моладзь цяпер і ў Еўропе не жадае нікуды ўступаць — і старэйшых літаратараў гэта бянтэжыць). Дык вось, пытанню, якое магло б прагучаць і з маіх вуснаў: "А што мне дасць уступленне ў саюз — як гэта палепшыць якасць маёй літаратуры альбо жыцця?" — супрацьстаяла жорсткае: "Ты павінен думаць, што ТЫ дасі саюзу!". Робіцца сумна ад думкі, што ўсе твае творчыя эксперыменты і напрацоўкі насамрэч — унёсак не ў літаратуру, а ў штось іншае. Як, напрыклад, ты не можаш ажаніцца з дзеўкай па каханні праз тое, што ты радыкальна іншага веравызнання — вось і кахаешся з ёй дзеля Кахання па-за шлюбам :). Але хто ведае, што мне стукне ў галаву, калі я буду не такі малады і дзёрзкі? :)
Мы будем следить за событиями и обязательно расскажем вам о презентации книги Виталя Рыжкова "Дзверы, замкнёныя на ключы". Не пропустите это событие. Желаем вам приятного знакомства с автором!
Комментарии
А ещё Малахов способен и на такое:
ссылка от Шпаковского
_________________________
http://szpakouski.livejournal.com/
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
"Як трэба "стаць" маладому аўтару, каб аднойчы патрымаць у руках сваю кнігу?"
На этот вопрос отвечает молодой могилевский поэт Игорь Малахов.