Новости Могилёва

Святкуем дзень нараджэння Максіма Багдановіча разам

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

Вечар-партрэт «І зорка гарыць, і не вяне вянок», прысвечаны 120–годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, адбудзецца сёння 9 снежня ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу (вул. Першамайская, 34/1). Пачатак а 18-й гадзiне.

Максіма Багдановіч дэбютаваў як пісьменнік у 1907 годзе, калi «Наша Ніва» надрукавала ягонае апавяданне «Музыка». У пачатку 1914 году ў Вільні выйшаў ягоны паэтычны зборнік «Вянок» (на тытуле кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі).

Багдановiч – вядомы публіцыст, крытык, перакладчик, аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916) i iнш. Ён напісаў шмат выдатных вершаў, якiя адносяць да ўзораў грамадзянскай, пейзажнай, філасофскай лірыкі. Пісаў і друкаваўся як на беларускай, так і на рускай мове. Багдановіч першым у беларускай літаратуры ўжыў класічныя вершаваныя формы (санет, трыялет, рандо і інш.), верлібр.

На сустрэчы прагучаць вершы паэта і музычныя кампазіцыі, будзе арганізавана кніжная выстава «І слова гучала, чароўнае слова…».

Запрашаем усіх жадаючых. Уваход вольны.

09.12.2011 13:53
Отправить новость в:
Код для вставки в блог:
LiveJournal
<a href="http://222.by/svyatkuem-dzen-naradzhennya-maks-ma-bagdanov-cha-razam" class="active">Святкуем дзень нараджэння Максіма Багдановіча разам</a>
Я.ру
<a href="http://222.by/svyatkuem-dzen-naradzhennya-maks-ma-bagdanov-cha-razam" class="active">Святкуем дзень нараджэння Максіма Багдановіча разам</a>
Liveinternet.ru
<a href="http://222.by/svyatkuem-dzen-naradzhennya-maks-ma-bagdanov-cha-razam" class="active">Святкуем дзень нараджэння Максіма Багдановіча разам</a>

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  ____    _   ___   _   __  __        
/ ___| / | |_ _| (_) | \/ | __ __
\___ \ | | | | | | | |\/| | \ \/ /
___) | | | | | | | | | | | > <
|____/ |_| |___| |_| |_| |_| /_/\_\
Введите код, изображенный в стиле ASCII-арт.

Похожие материалы