Новости Могилева
Памятник Александру Лукашенко хотят поставить 2,7% беларусов
Лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў "НовАК" і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў наладзілі апытанне, каму з вядомых беларусаў варта ўсталяваць помнік. Вынікі працы сацыёлагаў наступныя: Аляксандру Лукашэнку можна ставіць помнік толькі пасля Машэрава, Шамякіна, Еўфрасінні Полацкай і Каліноўскага.
Найбольш запатрабаваным аказаўся помнік Пятру Машэраву. У неабходнасці ўшанавання яго памяці ўпэўненыя 9,4% апытаных.
На другім месцы апынуўся Іван Шамякін, чыю кандыдатуру падтрымліваюць 5% рэспандэнтаў. Далей па чарзе ідуць Ефрасіння Полацкая (4%) і Кастусь Каліноўскі (2,9%).
На пятым месцы цяперашні кіраўнік дзяржавы: Лукашэнку хочуць захаваць у скульптуры 2,7% апытаных.
Узгадваліся таксама воіны Вялікай Айчыннай вайны (1,5%), Уладзімір Мулявін (0,9%), Васіль Быкаў (0,6%). Астатнія вядомыя беларусы атрымалі менш за паўпрацэнта — называліся і Зміцер Жылуновіч, і Дзед Талаш.
посмертно? хоть завтра