Новости Могилёва
Лялька таксама Чалавек
З 18 па 23 кастрычніка 2009г. Магілеўскі абласны тэатр лялек прымае ўдзел у чацвертым Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў для дарослых «Лялька таксама Чалавек» у рэспубліцы Польшча горадзе Варшава.
Заваеўваць фестывальную публіку магілеўскія лялечнікі будуць спектаклем «Паўлінка» 20 кастрычніка на сцэне Варшаўскага тэатра «Лялька». “Паўлінка” - бессмяротны твор класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Пастаноўка спектакля прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра. Увасабленне знакамітага твора на сцэне тэатра лялек адбылося ўпершыню ў рэспубліцы Беларусь у Магілёве пад кіраўніцтвам рэжысера Вячаслава Корнева. У спектаклі занятыя вядучыя майстры сцэны: Мікалай Сцешыц, Наталля Бачкарова, Таццяна Зэлікава, Ганна Лазуціна, а таксама артысты: Сяргей Сяргеенка, Максім Кошалеў, Яўген Смоляр.
Падзеі, паказаныя ў спектаклі, адбываюцца ў складаны дарэвалюцыйны час на тэрыторыі Беларусі. У якасці галоўных герояў выступаюць простыя людзі, сучаснікі Купалы. Спектакль адлюстроўвае адносіны людзей да падзей, якія адбываліся ў свеце, і пераносіць гледача ў адпаведны гістарычны час. “Паўлінка” - гэта ўнікальны, самабытны спектакль, і на сенняшні дзень тэмы, закранутыя Купалам, з’яуляюцца цікавымі і сучаснымі.
Жадаем поспехаў нашым артыстам на замежных падмостках.
| LiveJournal <a href="http://222.by/lyalka-taksama-chalavek" class="active">Лялька таксама Чалавек</a> |
Я.ру <a href="http://222.by/lyalka-taksama-chalavek" class="active">Лялька таксама Чалавек</a> |
Liveinternet.ru <a href="http://222.by/lyalka-taksama-chalavek" class="active">Лялька таксама Чалавек</a> |
Комментарии
Похожие материалы
- Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Магілёў
- Аб старым коніку, які не меў ні воднага зуба ў роце, расказалi ў Тэатры лялек
- Узнай друзей на фото. Победители восьмого тура - Валдзіс и Юля
- pARTisan і "Невядомая Беларусь" у Магілёве
- Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае рэгіёны!
- Святкуем дзень нараджэння Максіма Багдановіча разам
- Екатерина Аверкова. Биографическая справка
- Около тысячи человек оказались похожи на организатора минского взрыва
- Могилёвские таланты в конкурсе “Зорка ўзышла над Беларуссю”
- В Беларуси запретили насвай
- З поўнай залы іх пазвалі, каб на сцэне пастаялі.
- Ногі у скокі, у душах - вырай: зноў на сцэне ОСІМІРА!
- OSIMIRA дадут сольный концерт в клубе CUBA
- «Дзiкае паляванне караля Стаха» в Могилёвском театре кукол
- Экскурсія па старым Магілёве з Аляксандрам Агеевым


Отправить комментарий