Новости Могилева
Дзень роднай мовы
Штогод ў Палацы культуры вобласці адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Як заўжды, плануецца напісанне беларускай дыктоўкі і інтэлектуальнае спаборніцтва «Беларускае пяціборства» для дарослых.
Пачатак – 22 лютага (субота), 13.00, Палац культуры вобласці
Праграма свята:
13:00–13:15 Вітальнае слова арганізатараў і гасцей свята
13:15–14:00 Беларуская дыктоўка, прысвечаная 100-годдзю пачатка першай сусветнай вайны. Дыктоўка па тэксту нашага земляка, класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага з яго твору “На імперыялістычнай вайне”
14:00–14:45 Інтэлектуальнае спаборніцтва «Беларускае пяціборства» для дарослых.
14:45–15:45 Тэматычны канцэрт.
15:45–16:00 Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў спаборніцтва «Беларускае пяціборства» для дарослых і беларускай дыктоўкі.
16:00–17:30 Беларуская дыскатэка