Новости Могилёва

В Беларуси запретили насвай

Насвай
Насвай Могилёв

Са студзеня распаўсюд у Беларусі насвая, снюса ды іншых жавальных і нюхальных прэпаратаў з дадаткам тытуню, вапны ці іншай нетабачнай сыравіны забаронена.

Міністэрства ўнутраных справаў ужо даўно спрабавала абмежаваць распаўсюд на тэрыторыі краіны насвая. Міліцыя праводзіла рэйды на рынках, канфіскоўвала буйныя партыі тавара, а потым змушаная было вяртаць яго ўладальнікам. Загваздка была ў тым, што хоць медыкі і прызнавалі ўжыванне насвая шкодным для здароўя, але прэпарат не быў уключаны ў рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў.

Аднак урэшце МУС знайшло спосаб абмежаваць распаўсюд на тэрыторыі Беларусі насвая. Менавіта міліцыя прыняла актыўны ўдзел у распрацоўцы Дэкрэту прэзідэнта №11, які набыў моц з 1 студзеня 2010 года.

Рашэннем прэзідэнта насвай быў аднесены да непалільных тытунёвых вырабаў, якія ў сваю чаргу падвялі пад дзеянне Дэкрэту прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 года №28 "Пра дзяржаўнае рэгуляванне вытворчасці, звароту і спажыванні тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў".

Паводле дакумента, вытворчасць і зварот непалільных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання, вырабленых з тытуню, вапны ды іншай нетабачнай сыравіны або часткова ці цалкам вырабленых з вычышчанага тытунёвага пылу і (ці) дробнай фракцыі рэзанага тытуню з дадаткам ці без дадатку нетабачнай сыравіны і іншых інгрэдыентаў, з 1 студзеня 2010 года забаронена.

Пры гэтым ні насвай, ні снюс афіцыйна не аднесены да наркатычных ці псіхатропных рэчываў. Гэта значыць, што парушэнне дэкрэту прэзідэнта цягне за сабой не крымінальную, а адміністрацыйную адказнасць за незаконны гандаль ці незаконную вытворчасць.

Автор: super-ledy
Отправить новость в:
Код для вставки в блог:
LiveJournal
<a href="http://222.by/v-belarusi-zapretili-nasvay" class="active">В Беларуси запретили насвай</a>
Я.ру
<a href="http://222.by/v-belarusi-zapretili-nasvay" class="active">В Беларуси запретили насвай</a>
Liveinternet.ru
<a href="http://222.by/v-belarusi-zapretili-nasvay" class="active">В Беларуси запретили насвай</a>

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  ____    ____    ____      _    ____   _____
| _ \ | _ \ | _ \ (_) / ___| |__ /
| | | | | | | | | |_) | | | | | _ / /
| |_| | | |_| | | _ < | | | |_| | / /_
|____/ |____/ |_| \_\ _/ | \____| /____|
|__/
Введите код, изображенный в стиле ASCII-арт.