Новости Могилёва
ТБМ запрашае ў вандроўку па мясцінах філаматаў-філарэтаў
Магілёўскае аддзяленне ТБМ імя Ф. Скарыны 13-14 жніўня 2011 г. ладзіць вандроўку па мясцінах філаматаў-філарэтаў. Маршрут двухдзённага падарожжа пройдзе праз Мір, Завоссе (месца, дзе нарадзiўся Адам Мiцкевiч), возера Свіцязь, Навагрудак (першая сталiца ВКЛ) i другiя гiстарычныя мясцiны. Арганiзатары шчыра запрашаюць усiх жадаючых.
Такiя вандроўкi сталi ўжо традыцыйнымi. Падрябязны маршрут гэтага падарожжа: Магілёў - Мінск - Мір - Ішкалдзь - Сталовічы - Завоссе - Карчова - Туганавічы - возера Свіцязь - Валеўка - Навагрудак - Мінск – Магілёў. Прадугледжана дзве экскурсii: адна ў мястэчку Завоссе, па фальварку Адама Мiцкевiча, другая – у Навагрудку – дом-музей Адама Мiцкевiча, там паэт жыў у юнацтве. Арганiзатары звяртаюць увагу на тое, што подчас вандроўкi начлег адбуддзецца ў намётавым лагеры ў Завоссi, таму з сабой трэба мець усю неабходную турыстычную экіпіроўку.
Адзiн з арганiзатараў падарожжа Алег Дзьячкоў:
- На некаторыя мясцiны, напрыклад, Завоссе, мы прыязжаем кожны год. Возера Свiцязь – легендарнае возера, пра яго напiсана тры балады: Янам Чачотам, Тамашам Занам i Адамам Мiцкевiчам. У маршруце ёсць як вядомыя мясцiны, напрыклад, Мiрскi замак i Навагрудак, так i малавядомыя, напрыклад, Ішкалдзь – старэйшы на Беларусi касцёл, пабудаваны ў стылi готыкi; Туганавічы – там таксама мала хто быў: там застаўся парк, рэшткi сядзiбы, дзе калiсьцi жыла каханая Адама Мiцкевiча – Марыля Верашчака.
Хто такiя фiламаты i філарэты?
Фiламаты – у перакладзе з грэцкай мовы значыць – аматары навук. Таемнае Тавараства філаматаў утварылі студэнты Віленскага ўніверсітэта ў верасні 1817 г. У яго ўвайшлi паэт Адам Міцкевіч, фалькларыст Ян Чачот, паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, дзекабрыст Міхал Рукевіч, паэт і рэвалюцыянер Ануфры Петрашкевіч, вучоны і асветнік Ігнат Дамейка, вучоны Язэп Кавалеўскі i іншыя вядомыя беларусы. Сваёй мэтай фiламаты бачылi асвету роднага краю. Яны вывучалi беларускi край, яго прыроду, мову, фальклор, гiсторыю. Адна з фiлiй Тавараства філаматаў насiла назву Таварыства філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці). З дзейнасцi філаматаў пачынаецца беларускае нацыянальная адраджэнне, лiчаць гiсторыкi.
Паездка каштуе 150 000 руб. (аўтобус, экскурсii, паходная кухня).
Кантактныя нумары: 8-029-245-64-52 (МТС), 8-029-388-35-61 (Velcom).
| LiveJournal <a href="http://222.by/tbm-zaprashae-vandro-ku-pa-myasts-nakh-f-lamata-f-lareta" class="active">ТБМ запрашае ў вандроўку па мясцінах філаматаў-філарэтаў </a> |
Я.ру <a href="http://222.by/tbm-zaprashae-vandro-ku-pa-myasts-nakh-f-lamata-f-lareta" class="active">ТБМ запрашае ў вандроўку па мясцінах філаматаў-філарэтаў </a> |
Liveinternet.ru <a href="http://222.by/tbm-zaprashae-vandro-ku-pa-myasts-nakh-f-lamata-f-lareta" class="active">ТБМ запрашае ў вандроўку па мясцінах філаматаў-філарэтаў </a> |
Комментарии
Похожие материалы
- Biленскi мост з'явiўся ў Магiлёве
- Белорусский язык у нас преподают как иностранный
- pARTisan і "Невядомая Беларусь" у Магілёве
- Виталь Рыжков откроет «Дзверы, замкнёныя на ключы»
- Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Магілёў
- Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае рэгіёны!
- Узнай друзей на фото. Победители восьмого тура - Валдзіс и Юля
- Квітненне (Беларусь, Мінск, Шчасная Ірына)
- Прадчуванне (Беларусь, Мінск, Васюк Тамара)
- Патысон (Беларусь, Мінск, Калтыгін Максім)
- Магілёўскі гурт Akute на Тузіне Гітоў
- Автобус №49 появится в Могилёве
- Памятник Александру Лукашенко хотят поставить 2,7% беларусов
- Яблыкі (Беларусь, Магілёў, Бусел Разаліна)
- Вот так маршрут!


Отправить комментарий