Новости Могилёва
По прогнозам впереди морозы
Маразы ў Беларусі знізяцца толькі пасля 20 снежня. Аднак камфортней ад гэтага не стане, паведаміла Еўрарадыё начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Людміла Парашчук.
Па словах сіноптыка, у краіне істотна пахаладала, але тэмпература была ўсё ж з вельмі вялікім ваганнем — ад -5 на захадзе Гродзеншчыны да -24 у Віцебску, Оршы і Горках. У Мінску ж зранку тэмпература панізілася да 18 градусаў марозу.
Прычынай пахаладання сіноптыкі называюць змяшчэнне паветраных масаў з самага халоднага мора — Карскага. Такое змяшчэнне адбываецца раз на 7-10 гадоў.
Сцюдзёнае надвор'е захаваецца на бліжэйшыя некалькі дзён. Потым пойдуць паветраныя плыні з усходу і паўднёвага ўсходу, тэмпература паветра пачне павышацца, кажа Людміла Парашчук:
Парашчук: Нягледзчы на тое, што тэмпература на тэрмометрах будзе нібыта павышацца і слабець маразы, але з-за ўзмацнення парывістага ўсходняга ветра будзе адчуванне холаду. І камфортнасць тэмпературы будзе нават ніжэйшая.
Заўважнага аслаблення маразоў варта чакаць з панядзелка, кажуць метэаролагі. Але адлігі прынамсі да каталіцкіх Калядаў чакаць не варта.
Нягледзячы на маразы да -27 градусаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях будзе працаваць у штатным рэжыме. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.
Па яго словах, для пераводу выратавальнікаў на ўзмоцнены варыянт нясення службы дастаткова некалькіх гадзінаў, таму МНС гатовы да любога форс-мажору 24 гадзіны на суткі.
| LiveJournal <a href="http://222.by/po-prognozam-vperedi-morozy" class="active">По прогнозам впереди морозы</a> |
Я.ру <a href="http://222.by/po-prognozam-vperedi-morozy" class="active">По прогнозам впереди морозы</a> |
Liveinternet.ru <a href="http://222.by/po-prognozam-vperedi-morozy" class="active">По прогнозам впереди морозы</a> |
Комментарии
Похожие материалы
- Могилевчане в 2010 году будут получать 500 долларов в месяц
- Biленскi мост з'явiўся ў Магiлёве
- Экскурсія па старым Магілёве з Аляксандрам Агеевым
- Экскурсія па старым Магілёве з Аляксандрам Агеевым
- Виталь Рыжков откроет «Дзверы, замкнёныя на ключы»
- Узнай друзей на фото. Победители восьмого тура - Валдзіс и Юля
- Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае рэгіёны!
- В Беларуси запретили насвай
- Футбольный манеж для Могилёва за 90 миллиардов рублей
- Ажиотаж вокруг 92 бензина
- Святкуем дзень нараджэння Максіма Багдановіча разам
- Памятник Александру Лукашенко хотят поставить 2,7% беларусов
- Магілёўскі гурт Akute на Тузіне Гітоў
- Непридуманные истории от свидетелей событий прошедшей среды, 13 июля
- Аб старым коніку, які не меў ні воднага зуба ў роце, расказалi ў Тэатры лялек


Отправить комментарий