Новости Могилёва
pARTisan і "Невядомая Беларусь" у Магілёве
Сумесная прэзэнтацыя восьмага нумару альманаха сучаснай беларускай культуры pARTisan і кнігі аналітычных эсэ “Невядомая
Беларусь” адбудзецца 3 красавіка а 18.30 у будынку грамадскага цэнтру “Кола сяброў” (Магілёў, зав. Чкалава, 16).
Тэма чарговага нумару часопіса – вера. pARTisan не абмяжоўваецца адно рэлігійным вымярэньнем тэмату і робіць спробу канцэптуалізаваць фэномэн веры ў розных накірунках, ствараючы паліфанічную візію на праблему – ад сакральнага “жыць (з) верай” да прыватнага “быць Верай”.
Таксама pARTisan прадставіць арт-альбом “Дванаццаць” Артура Клінава – першы з новай сэрыі “Калекцыя пАРТызана”, заснаванай альманахам дзеля прамоцыі актуальнага беларускага мастацтва.
Кніга "Невядомая Беларусь" – складанка аналітычных эсэяў, што прэзэнтуюць нашую краіну, убачаную вачыма ня толькі беларусаў, але і суседзяў - палякаў і расейцаў. Сярод аўтараў - Алесь Анціпенка, Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Аляксей Сіманаў, Рышард Радзік і іншыя.
У імпрэзе возьмуць удзел мастак Артур Клінаў, паэт Андрэй Хадановіч, філёзаф Алесь Анціпенка і культуроляг Максім Жбанкоў.
Імпрэза пройдзе ў межах кампаніі "БУДЗЬМА!".
Комментарии
Похожие материалы
- Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! едзе ў Магілёў
- Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае рэгіёны!
- Могилёвские таланты в конкурсе “Зорка ўзышла над Беларуссю”
- М.@rt.контакт фотоотчёт с первого дня
- Лялька таксама Чалавек
- Выставка орхидей
- Виталь Рыжков откроет «Дзверы, замкнёныя на ключы»
- "Золотые правила" строителей
- Ажиотаж вокруг 92 бензина
- Фестиваль польского кино пройдёт в Могилёве 10-13 апреля
- Магілёўскі гурт Akute на Тузіне Гітоў
- Экскурсія па старым Магілёве з Аляксандрам Агеевым
- Экскурсія па старым Магілёве з Аляксандрам Агеевым
- ТБМ запрашае ў вандроўку па мясцінах філаматаў-філарэтаў
- Святкуем дзень нараджэння Максіма Багдановіча разам

Отправить комментарий