Новости Могилева
У Магілёве пройдзе форум Нацыянальнай платформы ФГС УП
Даведацца, што такое Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці краiн Усходняга партнёрства магілёўцы змогуць 10 чэрвеня - у гэты дзень у Магілёве па адрасе Чкалава, 16 (Кола Сяброў) пройдзе форум «Нацыянальная Платформа ФГС УП і магілёўская грамадзянская супольнасьць».
Арганізатарамi мерапрыемства выступаюць атыўныя ўдзельнікі працы Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасьці краін Усходняга партнёрства: Магілёўская адукацыйная ініцыятыва, Магілёўскі моладзевы цэнтр і Магілёўскі этнаграфічны клуб. Удзел у форуме таксама прымуць сябра Часовай каардынацыйнай рады НП Улад Вялічка і вядомы праваабаронца Алена Танкачова.
План мерапрыемства
- 11.00-13.00 - выступы прадстаўнікоў Часовага каардынацыйнага камітэту і экспертаў Нацыянальнай платформы ФГС УП (гісторыя, развіцьцё, сучасны стан і перспектывы, прынцыпы пабудовы):
- 13.00-13.30 - кава-гарба-паўза.
- 13.30-15.00 - абмеркаванне формаў развіцця і дзейнасьці Нацыянальнай платформы, ролi рэгіёнаў у гэтых працэсах. Абмеркаванне формаў і пачатак кансалідацыі грамадзянскай супольнасьці ў Магілёве.
1. Улад Вялічка;
2. Алена Танкачова.
Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у форуме не толькі прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднаньняў, але i ўсіх тых, «хто нарадзіўся тут і каму не ўсё роўна».
Кантакты:
+375 29 242 37 22 (Яўген Бойка)
+375 29 691 59 63 (Зміцер Салаў'ёў)
http://vk.com/maiforum