Новости Могилева
Аб старым коніку, які не меў ні воднага зуба ў роце, расказалi ў Тэатры лялек
«Вось пабачыце, - казалі яны, - ён будзе калі-небудзь хадзіць у карэце на пару з самымі лепшымі, самымі шляхетнымі канямі!» Як жа яны памыляліся…
У красавіцкую спёку, якая больш цягне на ліпеньскую, Магілёўскі абласны Тэатр лялек у межах праекта «ДРУГАЯ СЦЭНА» гасцінна расчыніў свае дзверы, каб падарыць нам такую жаданаю прахалоду і паказаць спектакль «Мафусаіл» па творы Шалома Алейхема.
Магілёўцаў сабралося не шмат, але так і мусіла быць, каб стварыўся кантакт, каб кожны глядач адчуў сябе ў самым сэрцы дзеi. Сапраўдным сюрпрызам стала тое, што ўсіх адразу запрасілі на сцэну, бо месцы для гледачоў былі менавіта там – вось такі эксперымент i, шчыра кажучы, удалы.
Камерны монаспектакль быў незвычайна жывы, акторка адыграла на адным дыханні. Жывая музыка флейты, шчырая, сапраўдная гісторыя з такім нечакана трагічным канцом пра коніка Мафусаіла, якога так празвалі за тое, што ён быў вельмі стары, не меў ні воднага зуба ў роце, калі не лічыць двух-трох пінчукоў, якімі ён жаваў, калі было што жаваць, - гэтая гiсторыя нікога не пакінула абыякавым і засталася дзесьці ўнутры кожнага з тых, хто прысутнічаў на спектаклі.
Вялікі дзякуй Таццяне Дзіваковай за шчырасць i дабрыню, якiя зыходзяць з гэтай маладой і безумоўна таленавітай акторкі. Дзякуй Вольге Клязовіч за флейту, без якой гэтую гісторыю і не ўявіць. Дзякуй Юрку Дзівакову i Таццянe Душэўскай за тое, што паставілі гэты цудоўны спектакль.
Аляксандр Бельскі
Адрэдагуйце артыкул калi ласка