Новости Могилева
Белорусский язык у нас преподают как иностранный
Интеллектуальное состязание среди знатоков белорусского языка «Белорусское пятиборье» прошло 11 января в Могилёве. Участие в нём приняло 30 человек из разных городов и деревень Беларуси. В течение 100 минут они должны были ответить на вопросы по белорусской истории и литературе, решить несколько заданий по физике и математике – и всё это на белорусском языке. «Белорусское пятиборье» - в своём роде уникальное мероприятия, ничего подобного нигде в Беларуси больше не проводится.
Организаторы «Белорусского пятиборья» отмечают, что с каждым годом уровень белорусского языка участников становится всё хуже, в это году он остался на уровне прошлого года: одна ошибка в среднем на десять слов.
- Белорусскому языку у нас обучают так же, как языку иностранному. Если ученик хотя бы немного знает его, то учитель успокаивается и ставит высокую оценку, - говорит Михаил Булавацкий, один из организаторов «Белорусского пятиборья». – Я попросил поднять руки тех участников пятиборья, у которых одинаковые оценки по русскому и белорусскому, - подняли руки все. А потом я попросил поднять руки только тех, кто считает, что знает русский и белорусский одинаково, - руки подняли всего несколько человек.
Победителем «Белорусского пятиборья-2011» стала десятиклассница из гимназии №3 г. Бобруйска Настя Жиркевич – девушка занимает призовое место уже третий год подряд: впервые она выиграла «Белорусское пятиборье» несколько лет назад, будучи в 8 классе. Второе место – у Алёны Храпко (гимназия №3, г.Бобруйск), третье – у Егора Лавренкова (деревня Пудовня Дрибинский район).
Что же касается самих заданий, то выполнить их под силу любому старшекласснику белорусской школы, не говоря уже о людях постарше. В этом вы можете убедиться сами.
Беларускае пяціборства-ХI
Заданне 1
Развяжыце з падрабязнай аргументацыяй задачы:
a) Завод «Электрарухавік» за ІІ квартал вырабіў рухавікоў на 10% больш, чым за першы, за ІІІ квартал – на 25% больш, чым за другі, а за IV квартал вырабіў толькі трэць колькасці рухавікоў ІІІ квартала. Колькі рухавікоў выраблена за год, калі вядома, што ў другім паўгоддзі выраблена 220 рухавікоў?
б) На акружыне адвольным чынам выбраны 100 сініх пунктаў і адзін чырвоны (пункты не супадаюць). З вяршынямі ў гэтых пунктах пабудаваны ўсе магчымыя выпуклыя многавугольнікі. Разбярыцеся, якіх многавугольнікаў аказалася болей: сініх (тых, у якіх толькі сінія вяршыні) ці чырвоных (у якіх маецца адна чырвоная вяршыня)? Адказ патлумачце.
Заданне 2
У назвах некаторых гарадоў Беларусі (Барысаў, Браслаў, Заслаўе, Мсціслаў ды інш.) увекавечаны гiстарычныя асобы. Што вы ведаеце пра гэтых людзей (перыяд жыцця,
вiд дзейнасцi, чым праславiлiся)?
Узор адказу: Горад Кiраўск у Магiлёўскай вобласцi названы ў памяць Сяргея Кiрава (сапраўднае прозвiшча: Кострыкаў), вядомага ў СССР дзяржаўнага i партыйнага дзеяча, актыўнага ўдзельнiка трох расiйскiх рэвалюцый, якi даслужыўся да членства ў Палiтбюро ЦК КПСС i карыстаўся вялiкай папулярнасцю ў партыi, што пачынала непакоiць I.Сталiна. У 1934 годзе С.Кiраў быў застрэлены ва ўласным кабінеце ў Смольным стрэлам
у патылiцу, пасля чаго яго iмя сталi надаваць гарадам, вулiцам, заводам, паркам i г.д. У Магiлёве маюцца вулiца Кiрава i завод iмя Кiрава.
Заданне 3
а) аматарам альпінізму: дзе лягчэй зварыць суп – на раўніннай мясцовасці ці ў гарах на вышыні, напрыклад, 1 км (калі дроў і там, і там хапае)? Адказ аргументуйце.
б) аматарам паспаць: калі мы з вамі спім, то ўсё адно рухаемся, бо рухаецца наша Зямля – яна няспынна круціцца вакол Сонца і адначасова круціцца вакол сваёй восі; калі ж мы з вамі рухаемся хутчэй – днём ці ноччу? Чаму?
Заданне 4
Гэты беларускі паэт за 83 гады свайго жыцця спазнаў і турмы, і вялікую славу, яго творы забараняліся, кнігі канфіскоўваліся паліцыяй, але ён стаў народным паэтам Беларусі, займаў высокія пасады ў БССР. Назавіце сапраўднае прозвішча і псеўданім, пад якім гэты паэт вядомы ў беларускай літаратуры. Назавіце дзве самыя высокія пасады, якія ён
займаў. Які юбілей паэта будзе адзначацца ў гэтым годзе?
Паспрабуйце пранікнуць у думкі гэтага чалавека і дапоўніць адным радком яго верлібры:
а) Я знаў людзей, якія ўсё ведалі, –
І я зайздросціў ім;
Я знаў людзей, якія не памыляліся, –
І я зайздросціў ім;
Я знаў людзей, у якіх быў начлег свой заўсёды, –
І я зайздросціў ім;
Я знаў людзей, якія пісалі даўжэзныя лісты каханым, –
І я зайздросціў ім...
Цяпер і я больш ведаю,
Менш памыляюся,
Свой маю начлег,
Пішу даўжэзныя
І без адказу лісты каханай
І ............
***
б) Усе песні, апроч расстайных, сірочых, –
Жаданыя;
…Усе рэкі, апроч тых, што плывуць на чужыне, –
Гаючыя;
Усе дарогі, апроч тых, што , – ...........
Бясконцыя.
в) Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на маці;
Ты яшчэ – чвэрць чалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на дружбу;
Ты толькі – паўчалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, –
І толькі тады становішся чалавекам,
Калі ............
***
г) Аслепшы,
Яшчэ можна з кульбакай
Дарогу дадому знайсці.
Аглухшы,
Яшчэ будзеш чуць
Скрып дзвярэй сваёй хаты.
Анямеўшы,
З сябрамі бяседу вясці
Ва ўспамінах.
Толькі страціўшы Радзіму,
Будзеш, ............