Новости Могилева
На складах Могилёва лежит продукции больше, чем на 150 млрд рублей
У 2009 годзе бюджэт Магілёва атрымаў на 10% менш падаткавых плацяжоў, чым у 2008-м. Пра гэта заявіла начальнік упраўлення эканомікі Магілёўскага гарвыканкама Маргарыта Мацюшонак на нарадзе па падвядзенні вынікаў 2009 года. На 24% у параўнанні з 2008-м знізіўся і аб’ём экспарту.
Між тым запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў горада склалі 158,4 млрд рублёў. Непрыбытковых прадпрыемстваў у горадзе налічваецца ажно 24 – каля 6% ад агульнай колькасці. Гэта пры тым, што за 2009 год у эканоміку Магілёва было прыцягнута амаль 48 млн долараў.