Новости Могилёва

Магілёўскі гурт Akute на Тузіне Гітоў

Магілёўскі гурт Akute на Тузіне Гітоў

Магілёўскі гурт Akute — праект былых удзельнікаў гурта «Глюкі» Рамана Жыгарава і Стаса Мытніка. У новым туры музыкі прэзэнтуюць сваю песьню «Адзіноцтва», якую Раман напісаў якраз пад уражаньнем ад распаду «Глюкаў»: «Я страціў тое, дзеля чаго жыў апошнія дзесяць гадоў, і ўнутры застаўся толькі жудасны вакуум. Сыйшоў з дому, каб пажыць аднаму, нікуды не выходзіў тыдні тры, не здымаў слухаўку. Так напісалася гэтая песьня…»

Песьня «Адзіноцтва» зьявілася сёлета ў лютым. Гэта першая студыйная праца гурта Akute — праекту былых удзельнікаў гурта «Глюкі», басіста Рамана Жыгарава і гітарыста Стаса Мытніка. Да хлопцаў далучыўся бубнач яшчэ аднаго вядомага магілёўскага калектыву — Nevma — Павал Емяльянаў. «Гэта мая першая песьня, напісаная пасьля распаду „Глюкаў“, — распавядае аўтар „Адзіноцтва“ Раман Жыгараў. — Я страціў тое, дзеля чаго жыў апошнія дзесяць гадоў, і ўнутры застаўся толькі жудасны вакуум. Я сыйшоў з дому, каб пажыць аднаму, нікуды не выходзіў тыдні тры, не здымаў слухаўку. Так напісалася гэтая песьня…»

Літаральна за некалькі месяцаў Akute падрыхтавалі паўнавартасную праграму, дэбютавалі прыканцы жніўня на фэстывалі «Прыход» пад Магілёвам і цяпер дапісваюць альбом. Песьня «Адзіноцтва» ўвайшла таксама ў складанку магілёўскага року «Галактика Мorok», што нядаўна пабачыла сьвет.


Галактика Мorok - скачать


источник

08.11.2009 17:23
Автор: Melya Zm
Отправить новость в:
Код для вставки в блог:
LiveJournal
<a href="http://222.by/magilyouski-gurt-akute-na-tuzine-gitou" class="active">Магілёўскі гурт Akute на Тузіне Гітоў</a>
Я.ру
<a href="http://222.by/magilyouski-gurt-akute-na-tuzine-gitou" class="active">Магілёўскі гурт Akute на Тузіне Гітоў</a>
Liveinternet.ru
<a href="http://222.by/magilyouski-gurt-akute-na-tuzine-gitou" class="active">Магілёўскі гурт Akute на Тузіне Гітоў</a>

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  _  __           _      _       _   _   _   _ 
| |/ / ___ / \ | |__ | \ | | | \ | |
| ' / / __| / _ \ | '_ \ | \| | | \| |
| . \ \__ \ / ___ \ | |_) | | |\ | | |\ |
|_|\_\ |___/ /_/ \_\ |_.__/ |_| \_| |_| \_|
Введите код, изображенный в стиле ASCII-арт.
Как лечатся чагой? Свежая чага .